15 студзеня 2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Майсеевіча Фаміна (1909–1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў Вялікую Айчынную вайну
Яўхім Майсеевіч Фамін нарадзіўся 15 студзеня 1909 г. у мястэчку Калышкі Віцебскага павета (цяпер Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці) у сям’і рамесніка-каваля. Бацька, а праз пяць год маці, памерлі ад туберкулёзу, трох малых сірат выхоўвалі родзічы. Дванаццацігадовы Яўхім папрасіўся ў дзіцячы дом у Віцебску, дзе скончыў пачатковую школу.
23 лютага 2018 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Зубачова (1898–1944), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці (1941)
Іван Мікалаевіч Зубачоў нарадзіўся 28 лютага 1898 г. у сяле Падлесная Слабада Зарайскага павета Разанскай вобласці (цяпер Луховіцкі раён Маскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1912 г. з бацькам і дзядзькам паехаў у Каломну, дзе працаваў кавалём на машынабудаўнічым заводзе. У пачатку 1917 г. яго прызвалі ў армію, але праслужыў нядоўга — армія развальвалася, у лістападзе вярнуўся на завод. У 1918 г. уступіў у партыю бальшавікоў. З 17 верасня 1918 г. — у Чырвонай арміі, вучыўся на пяхотных курсах у Разані, затым стаў курсантам Першых кулямётных курсаў у Маскве, давялося несці ахову Крамля.
15 ліпеня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Шаблоўскага (1908–1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці
Уладзімір Васільевіч Шаблоўскі нарадзіўся 15 ліпеня 1908 года ў вёсцы Запалянне Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. 17-гадовым юнаком паехаў на Данбас, працаваў шахцёрам на шахце Навачайкіна Макееўскага рудаўпраўлення.